Старонка:Апошняе спатканьне (1919).pdf/44

Гэта старонка не была вычытаная

страх жыве́. (пазяхае) У… ух… а спаць захаце́лася… (глядзіць на гадзіннік) поўнач, (к камеры Якіма) сьпіць… наш рызыкант, самая звычайная рэч, усе́ яны перад сьме́рцю сьпяць, бывае так, што тыдзень, другі ня сьпіць, а ў тую ноч, калі душа з це́лам павінна разлучыцца, засьне́, ды так моцна, што доўга будзіць прыходзіцца.

НАГЛ. Душа чалавѐка прачувае кане́ц.

СТОР. І наводзіць сон…

НАГЛ. Шкода душы тэй, пры чым яна тут, хто каго біў, а душа павінна боль зносіць.

СТОР. Боўдзіла ты, душа ня мучыцца і не памірае… чалаве́к толькі, а яна ідзе́ сваёй дарогай ці туды, ці туды, (паказ. на не́ба і зямлю).

НАГЛ. А па мойму ні адна з турмы не патрапіць у рай, а ў пе́кла…

СТОР. (сур’ёзна). Душы стоража, начальніка, і памочніка і з турмы ў рай трапляюць, а рыштантаў у чысьцец.

НАГЛ. А мая, наглядніка, сверхсрочнага фэльтфэбэля?

СТОР. (падумаўшы) І наглядніка.

НАГЛ. Куды-ж, куды?

СТОР. Разам з начальствам.

НАГЛ. А… дзякую вам… гаспадзін старшы.

СТОР. За што дзякуеш, законы не я пісаў.

НАГЛ. Ну, хоць ня вы, але ўсё-ж… слова.

СТОР. Батюшка так казаў.

НАГЛ. Добры чалаве́к наш бацюшка.

СТОР. Не благі чалаве́к. А ці дасі ве́ры, што за маю службу і бацюшка адзін марынаваўся тут.

НАГЛ. Х-т-о-о Баацюшка…