Старонка:Апошняе спатканьне (1919).pdf/45

Гэта старонка не была вычытаная

СТОР. Але, бацюшка.

НАГЛ. (зьняўшы шапку) Міца, Міца, Царыца Нябе́сная, што я чую? — За што-ж?

СТОР. А вось за што, пе́рш чужую жонку пакахаў, а посьле з мужам біліся.

НАГЛ. І за гэтую нікчэмнасьць?

СТОР. За гэтую.

НАГЛ. Ну і што было?

СТОР. А тое, што бацюшка дужэйшы быў.

НАГЛ. І…

СТОР. І даў так, што той і капыты задзер, памер.

НАГЛ. А? Дужы чалавек відаць быў… Ну, а скажэце куды трапіць душа таго забітага?

СТОР. Бацюшкіна душа ня толькі з турмы, але і з катаргі ў рай трапляе.

НАГЛ. Так яго і трэба… ну, а скажэце той нябошчык куды пойдзе?

СТОР. Як куды? ды ты глух быў чы якое ліха, што таго нябошчыка прыбраў бацюшка.

НАГЛ. Я ве́даю, але душа, душачка куды трапіць?

СТОР. У рай.

НАГЛ. Не йначай, а то крыўдна бедаку было-б, мала таго, што тут бакі нагрэлі яшчэ чэрці ў чысцы грэць будуць.

СТОР. Ня будуць.

НАГЛ. Ну, а жонка таго нябошчыка ня добрае імя павінна насіць?

СТОР. Імя вядомое такім асобам.

НАГЛ. І трэба-ж так з другім… шашні строіць.

СТОР. У іх гэта часта — густа бывае, вось і мая сумэра віславухая у моладасьці грэху ме́ла.