Старонка:Апошняе спатканьне (1919).pdf/46

Гэта старонка не была вычытаная

НАГЛ. Хіба-ж быў прыяцель?

СТОР. Быў…

НАГЛ. І вы з ім біліся?

СТОР. Біўся.

НАГЛ. І ён вас не забіў?

СТОР. Пэўне, што не, бачыш тут сяджу.

НАГЛ. А на чым кончылася?

СТОР. Я яму бакі наламаў.

НАГЛ. О! я разуме́ю… сіла салому ломіць… А вашая разлюбезная, ну жонка значыцца, пойдзе па сьме́рці ў рай ці…

СТОР. Прыдзецца не́як разам у рай, ня добра будзе бадзяцца аднаму. А скажы ты мне́, у цябе́ ўсё ў парадку, начальства надойдзе.

НАГЛ. Парадак пе́ршы сорт.

СТОР. То-ж ба то… дзяржы хвост дудой.

НАГЛ. Я дзяржу…

(За сцэнай раздае́цца лёгкі сьвіст, стораж і нагл. раўняюцца, на сцэну прыходзе начал. турмы і падае́ знак, каб выводзіць Якіма).

ЗЬЯВА II.
НАЧАЛЬНІК ТУРМЫ.

СТОР. (ідзе́ ў кам. Як.). Гаспадзін, гаспадзін… до спаць, нада праснуцца, як па закону палагаецца… уставайце.

ЗЬЯВА III.

(Начал. турмы, чыноўнік, доктар, кат, 3-4 наглядн. 5-6 салдатоў).
За імі

Якім, Грабянёк, Дзіўны, Ваўчанскі і Наталка.