Старонка:Апошняе спатканьне (1919).pdf/47

Гэта старонка не была вычытаная

З другога боку

Салдаты і Рыгор.

НАТ. (плача і ўсё хоча кінуцца к Якіму, але салдаты ня пушчаюць яе́).

ЯКІМ. (кашляе) Браты ня страшыцеся сьме́рці, адважна глядзе́це ў вочы ёй, няхай бачаць тыраны, як паміраем мы. (на бок) О не́ба, як фігура таго прыяцеля ўспамінае мнѐ брата, гдзе ён цяпер і што з ім.

ЧЫНОУН. (чытае). По указу Е. И. В. Могилевский Окр. Суд. за убийство Государственных лиц, студенты: Аркадий Дзіўны, Пав. Волчанский, Иван Гребенек и неоткрывший своего прозвища, осуждены на смертную казнь через повешение.

НАТ. (плача апершыся на плячо Дзіўнога). О! крывапіўцы, зьвяры дзікія.

ЧЫН. По указу Е. И. В. приговором Могилевскаго Окр. Суда за разбойное нападение и убийство Государственных охранников, крестьянин села Вышек, Сенненскаго уезда Григорий Сухобыльник, приговорен к смертной казни…

ЯКІМ (кінуўшыся). Брат мой, Рыгор, у часе сьмѐрці мы спаткаліся з табой.

САЛД. (кідаюцца к Рыгору, вырываюць з яго рук Якіма, Якім выпадае мёртвым).

НАТ. (крыкам). Якім! Якім!

ЗАСЛОНА.