Старонка:Апошняе спатканьне (1919).pdf/7

Гэта старонка не была вычытаная

АКТ І.


ЗЬЯВА І.

У ХАЦЕ: стол, на стале кнігі, ложак, лавы, у старане зьвязаны клумак.

МАЦІ. Вось і прычакала шчасьця, гадавала, гадавала, вырас, бывай маці здарова, сабраўся і гайда ў сьве́т, і куды спытацца… у сьве́т да людзе́й чужых, незнаёмых… (плача).

БАЦЬКА. Да чужых, незнаёмых у сьве́т за навукай; (кратае кнігі) вось тут яго ўсё, рос, вучыўся, а цяпе́р пае́дзе, пакіне нас старых (плача). Застае́цца Рыгорка, але што-ж калі ён без Якіма знудзе́е, яны-ж гэтак згодна жылі.

МАЦІ. Як-жа ня згодна, яны-ж блізьняткі, у адзін дзе́нь на сьвѐт прышлі, а цяпе́р разыходзяцца.

ЗЬЯВА II.
ЯКІМ.

ЯКІМ. Матуленька, плачаце, ды пакіньце, не на ве́к жа я пае́ду; праўда, дарога ў чужы край, але сьве́т ня могільнік, спаміж жывых жыць буду. Дасьць Бог скончу навукі, выйду на ле́пшую дарогу, прынясу карысьць нашаму сярмяжнаму брату. Можа мы пад гэтай страхой жыць пасьля ня будзем, але як бы ні было, вас не пакіну, як не пакіну думаць пра ўсіх братоў сваіх — сялян.
Буду вучыцца, буду змагацца і бараніць, пакуль сіла, нашую дарагую бацькаўшчыну.