Старонка:Апошняе спатканьне (1919).pdf/8

Гэта старонка не была вычытаная

(Да бацькі) і татка то-ж рымзае, раскіс зусім, кіньце, тату, не сядзе́ць-жа мне на вузкім загончыку, калі Бог даў магчымасьць вучыцца. Праўда, трудна будзе плыць проціў вады, але нічагутка, як-не́будзь паплывем. Кіньце думкі, часу ня многа пройдзе, 4—5 гадоў, а там здабудзем права, будзем жыць і ня дрыжаць ні перад кім.

МАЦІ. Але, сыночку, паплыве́ш, здае́цца так, але цяжка плыць проціў вады, ой як цяжка, ні адзін з вас плыў, плыў і…

ЯКІМ. Ну, матуленька, нашто дапушчаць чорныя думкі, як-не́будзь з аддышай так сяк.

БАЦЬКА. Сынку, родны мой, ты разумны чалаве́к, трымайся заўсёды такога пагляду, ідзі звольна жыцьцёвай сьце́жкай, азіраючыся, бо часам на дарозе людзі хціўныя капаюць воўчыя ямы.

ЯКІМ. Бог ласкаў, не дапусьце чалаве́ка, то ніякія сілы не перамогуць волі Яго.

МАЦІ. Ве́р, сынку, у Бога найвышэйшага і маліся Яму так, як вучыла цябе́.

ЯКІМ. Ве́ру, матуленька, і буду маліцца.

ЗЬЯВА III.
БУТРЫМ і АЛЬЖБЕТА.

АБОЕ. Дай Божа добры дзе́нь у хату.

УСЕ. Добры дзе́нь.

БУТРЫМ. І так, сынку, у сьве́т…

ЯКІМ. Ня йначай.

БУТРЫМ. Яно сабе́ добра, вёска нашая нічога даць ня можа, трэба шчасьця шукаць на старане́, але знайшоўшы тое шчасьце, каб не забыцца свайго роднага.

МАЦІ (да Альжбе́ты). Сядзь, Альжбе́тка, не вясёла ў нас, сына ў дарогу выпраўляю, а мне́ здае́цца, хаўтуры спраўляю.