Старонка:Апошні з магікан.pdf/149

Гэта старонка не была вычытаная

насць у той палоннай, якую ён да гэтага часу лічыў самай слабай і пакорлівай афярай. Тамагаук праляцеў міма твара Хейварда і, зрэзаўшы некалькі залацістых локанаў Алісы, задрыжэў у ствале дрэва над яе галавой. Гэта давяло Дункана да шаленства. Ён сабраў усю сілу, з нечалавечым намаганнем разарваў свае путы і кінуўся на другога індзейца, які з моцнымі крыкамі цэліўся ў Алісу, хочучы нанесці ёй больш меткі удар. Пачалася барацьба; абодва паваліліся на зямлю. Аголенае цела чырвонаскурата выслізнула ў Хейварда з рук, індзеец вырваўся з абдымкаў маёра, ускочыў і наступіў каленам на грудзі маладога афіцэра, прыціснуўшы яго да зямлі ўсім цяжарам свайго вялізнага цела. Дункан убачыў, як у паветры бліснуў нож. У гэты момант нешта прасвістала над ім, а ўслед за гэтым пачуўся стрэл. Хейвард адчуў, што яго грудзі вызваліліся ад цяжару, і ўбачыў, як лютасць на твары яго праціўніка змянілася жахам і індзеец зваліўся мёртвым побач з ім на сухое лісцё.


РАЗДЗЕЛ ХІІ

Здзіўленыя раптоўнай смерцю аднаго з сваіх таварышоў, гуроны на момант аслупянелі. Але калі яны ўбачылі фатальную меткасць рукі, якая адважылася пусціць кулю ў ворага, рызыкуючы трапіць у прыяцеля, імя «Доўгі Карабін» вырвалася адначасова з іх вуснаў. У адказ на гэта пачуўся моцны ўсклік з невялікага пералеску,