Старонка:Апошні з магікан.pdf/169

Гэта старонка не была вычытаная

мясцовасці; сабралі таксама кучу мяккіх галін і сухога лісця, ператварыўшы іх у пасцель для Коры і Алісы.

Пакуль старанныя жыхары лясоў наладжвалі начлег, маладыя дзяўчаты падмацавалі сябе вячэрай, хутчэй, аднак, дзеля неабходнасці, чым з адчування голаду. Потым яны ляглі на прыгатаваную для іх пахучую пасцель і зараз-жа заснулі.

Дункан вырашыў правесці ноч, ахоўваючы іхны спакой, і ўзяў на сябе абавязак вартавога, прысеўшы каля адной са знадворных сцен блокгауза, але Сакалінае Вока, паказаўшы яму на Чынгачгука, сам спакойна прылёг на траву і прамовіў:

— Вочы белага чалавека занадта сляпыя для начной варты. Нашым вартавым будзе магікан, мы-ж можам спакойна спаць!

— Мне менш патрэбен адпачынак, чым вам, — сказаў Хейвард. — Няхай кладуцца спаць усе, апрача мяне; я буду стаяць на варце.

— Калі-б мы былі сярод белых палатак шасцідзесятага палка і стаялі супроць такога непрыяцеля, як Манкальм, я не пажадаў-бы лепшай аховы, — адказаў разведчык, — але ў цёмную ноч у гэтай дзікай глушы вы толькі дарма будзеце напружваць вашу ўвагу і пільнасць. Дык вось, вазьміце лепш прыклад з Ункаса і з мяне — кладзіцеся спаць, і, паверце, вас нішто не ўстрывожыць.

Сапраўды, Хейвард убачыў, што малады індзеец лёг на схіле ўзгорка і, здавалася, збіраўся як мага лепш скарыстаць час, прысвечаны ад-