Старонка:Апошні з магікан.pdf/173

Гэта старонка не была вычытаная

коні павярнулі ў гушчар, што абкружаў блокгауз, яны, як відаць, згубілі след.

Мяркуючы па галасах, можна было думаць, што набліжалася каля дванаццаці чалавек; відавочна, яны сабраліся ўсе ў адным месцы, іхныя галасы зліліся ў моцны шум.

— Як відаць, гэтыя нягоднікі ведаюць, што нас мала, — прашаптаў Сакалінае Вока, які стаяў побач з Хейвардам, пазіраючы ў шчыліну паміж бярвеннямі, — інакш яны не ўзнімалі-б такога шуму. Прыслухайцеся толькі. Здаецца, быццам ў кожнага з іх па два языкі і ўсяго адна нага.

Не гледзячы на ўсю сваю храбрасць, Дункан не мог у хвіліну цяжкага чакання нічога адказаць на спакойную трапную заўвагу разведчыка. Мацней сціснуўшы стрэльбу, ён стаў яшчэ больш пільна і трывожна разглядаць праз вузкую адтуліну ў сцяне паляну, залітую святлом месяца. У натоўпе індзейцаў пачуўся моцны і загадвальны голас; усе астатнія змоўклі, і гэтая цішыня даказвала, што яны з павагай слухаюць загады свайго правадыра. Зашамацела лісцё, пачуўся трэск сухога галля; як відаць, дзікуны раздзяліліся, ідучы шукаць згублены след. На шчасце для схованых у блокгаузе, святло месяца не было такім яркім, каб пранізаць густую заслону лесу. Пошукі чырвонаскурых былі бясплоднымі; падарожнікі так шпарка перасеклі невялікую прастору, якая аддзяляла ледзь прыкметную сцежку ад гушчара, што іх слабыя сляды зніклі ў ценю.

Тым не менш шолах лісця і галін хутка паказаў, што нястомныя дзікуны старанна аглядалі