Старонка:Апошні з магікан.pdf/197

Гэта старонка не была вычытаная

на сваіх чаўнах або нерухома стаялі на гладкай паверхні, займаючыся рыбнай лоўляй.

Два невялікія белыя флагі развяваліся: адзін на выступаючым наперад вуглу форта, другі — на батарэі наступаючых; абодва з’яўляліся эмблемай перамір’я, дзякуючы якому надышоў перапынак у ваенных дзеяннях. Далей, то разгортваючыся, то зноў навісаючы і ўтвараючы шаўковыя складкі, калыхаліся сцягі Англіі і Францыі.

Каля сотні вясёлых бесклапотных французаў лавілі рыбу; моладзь весела цягнула невад па камяністай мелі ў небяспечным суседстве з хмурай, цяпер маўклівай гарматай форта; усходнія схілы гор паўтаралі гучныя крыкі і вясёлы смех, якія чуліся ў часе лоўлі. Адны з прыемнасцю плёскаліся ў вадзе, другія з цікавасцю, уласцівай французам, пайшлі аглядаць суседнія ўзвышшы. Вартавыя французаў назіралі за асаджанымі, асаджаныя-ж не прымалі ўдзелу ў гэтых забавах, глядзелі на іх з выглядам бяздзейных, але спачуваючых гледачоў. Дзе-ні-дзе чуліся спевы; некаторыя салдаты танцавалі, і гэта зацікавіла панурых індзейцаў, якія выходзілі з сваіх лясоў, каб паглядзець на забавы белых. Адным словам, здавалася, быццам гэтыя людзі цешыліся адпачынкам святочнага дня, а не кароткімі хвілінамі перамір’я ў крывяпралітнай вайне.

Дункан некалькі хвілін не адрываў вачэй ад гэтых відовішчаў; раптам ён выпадкова глянуў у напрамку заходніх варот. Афіцэр пачуў гук крокаў людзей, якія набліжаліся. Ён вышаў на вугал бастыёна і ўбачыў, што да атрада, які