Старонка:Апошні з магікан.pdf/201

Гэта старонка не была вычытаная

ацанілі мы вашыя паслугі, як глыбока, — ледзь не сказала, як горача — мы ўдзячны вам!

— А Кора пацвердзіць справядлівасць вашых слоў? — усклікнуў Дункан, і ўсмешка задавальнення сагнала хмурае воблачка з яго твара.

Кора адказала не адразу; яна адвярнулася, нібы гледзячы на празрыстую прастору возера Гарыкана. Калі-ж старэйшая Мунро зноў глянула сваімі цёмнымі вачыма на маладога чалавека, у іх усё яшчэ таіўся выраз такой пакуты, якая адразу прымусіла Дункана забыцца на ўсё на свеце, апрача ласкавага спачування гэтай дзяўчыне.

— Вам нядужыцца, дарагая міс Мунро? — сказаў Дункан. — Мы балбаталі і жартавалі, між тым вы пакутуеце.

— Глупства, — адказала яна стрымана, адхіляючы яго руку. — Я не магу быць такой жыццерадаснай, як наша Аліса, і ў гэтым, быць можа, і крыецца няшчасце майго жыцця. Паглядзіце, — казала Кора, нібы жадаючы перамагчы сваю хвілінную слабасць усведамленнем абавязку, — паглядзіце навакол, маёр Хейвард, і скажыце, што павінна думаць дачка салдата, самае вялікае шчасце якога крыецца ў захаванні свайго сумленнага імя і рэпутацыі?

— Ні тое, ні другое не можа быць зганьбаваным па прычыне акалічнасцей, якімі ён не мае сілы кіраваць, — з палкасцю адказаў Дункан. — Але вашы словы напомнілі мне пра мой уласны абавязак. Я павінен ісці да вашага храбрага бацькі, каб даведацца, якія рашэнні прыняў ён адносна абароны. Няхай пашле вам бог усякага шчасця,