Старонка:Апошні з магікан.pdf/21

Гэта старонка не была вычытаная

люблю, калі-б мог дапускаць, што нас чакае якая-небудзь небяспека?

— Не, не, я гэтага не думаю; але дзіўны чалавек пацяшае мяне і, калі сапраўды ў яго душы гучыць музыка, не будзем груба адштурхваць яго.

Аліса знакам паклікала да сябе незнаёмага і пусціла свайго нараганзета лёгкай рыссю.

— Я рада, што сустрэла вас, друг мой. Прыстрасныя сваякі сцвярджаюць, што я нядрэнна выконваю дуэты, — жартаўліва сказала яна. — Значыць, мы маглі-б аздобіць наша падарожжа, калі-б заняліся нашым любімым мастацтвам. Апрача таго, мне было-б прыемна пачуць думку маэстра аб маім голасе.