Старонка:Апошні з магікан.pdf/216

Гэта старонка не была вычытаная

ператварылася-б у нянавісць, калі-б тое, чаго я баюся, аказалася праўдай.

— Я не дапушчу, каб які-небудзь мой учынак або думка выклікалі такую жахлівую перамену! — усклікнуў малады чалавек, вочы якога ні на хвіліну не апусціліся пад праніклівым позіркам Мунро.

Не дапускаючы думкі, што Дункан не разумее пачуццяў, якія хвалююць яго, стары ўсё-ж крыху памякчэў, убачыўшы перамену на твары Хейварда і значна больш спакойным голасам казаў далей:

— Вы хочаце зрабіцца маім сынам, Дункан, а між тым зусім не ведаеце гісторыі чалавека, якога імкнецеся назваць бацькам. Сядайце, малады чалавек, і я ў кароткіх словах адкрыю вам раны майго сэрца.

У гэты момант на даручэнне Манкальма ў роўнай меры забыліся як Дункан, які яго хацеў перадаць, так і Мунро, якому яно прызначалася. Абодва субяседнікі падсунулі да сябе крэслы, і пакуль ветэран некаторы момант думаў пра нешта, як відаць, вельмі невясёлае, малады афіцэр стараўся перамагчы ў сябе нецярплівасць, хаваючы яе пад выглядам ветлівай увагі. Нарэшце, Мунро спыніў маўчанне.

— Маёр Хейвард! — пачаў шатландзец. — Я меў вашы гады, калі абмяняўся словам вернасці з Алісай Грэхем, адзінай дачкой даволі заможнага шатландскага сквайра. Бацька Алісы не хацеў нашага шлюбу… і не толькі з прычыны маёй беднасці. Таму я зрабіў так, як патрабаваў абавязак сумленнага чалавека: вярнуў маладой дзяўчыне