Старонка:Апошні з магікан.pdf/221

Гэта старонка не была вычытаная

дант і яго малады таварыш пакінулі крэпасць у суправаджэнні эскорта.

Яны адышлі не больш ста ярдаў ад умацаванняў, калі здалёк паказалася світа французскага генерала, якая рухалася па лагчыне, што з’яўлялася рэчышчам для ручая, аддзяляўшага батарэі французаў ад форта. З таго моманту, калі Мунро пакінуў крэпасць, яго асанка зрабілася велічнай, а твар прыняў ганарлівы выгляд. Калі палкоўнік убачыў белае пяро, якое развявалася на капелюшы Манкальма, вочы яго загарэліся, і ўсе сляды пражытых гадоў, здавалася, зляцелі з яго буйнай і ўсё яшчэ мускулістай фігуры.

— Загадайце нашым салдатам быць асцярожнымі, сэр, — прашаптаў Мунро Дункану.

Грукат барабана французскага атрада, які набліжаўся, спыніў гутарку старога. Англічане зараз-жа адказалі такім-жа салютам. З кожнага атрада выехаў ардынарац з белым флагам, і асцярожны шатландзец спыніўся. Англійскі эскорт размясціўся паблізу яго. Пасля кароткіх ваенных прывітанняў Манкальм шпарка і лёгка пайшоў насустрач Мунро. Ён скінуў капялюш перад ветэранам, і пры гэтым беласнежнае пяро амаль дакранулася да зямлі.

Калі ў манерах Мунро было больш велічнасці і мужнасці, то ў іх не заўважалася спакойства і ўкрадлівай ветлівасці француза. Некаторы момант ні адзін з іх не прамовіў ні слова. Яны пазіралі адзін на аднаго ўважлівымі позіркамі.

Нарэшце, як таго патрабаваў вышэйшы чын Манкальма і характар спаткання, француз першым