Старонка:Апошні з магікан.pdf/227

Гэта старонка не была вычытаная

— Утрымаць у дадзены момант форт для вас немагчыма, — паўтарыў вялікадушны вораг, — і дзеля інтарэсаў майго гасудара гэтае ўмацаванне павінна быць знішчана, аднак, вам асабіста і вашым храбрым таварышам будуць дараваны ўсе ільготы, дарагія сэрцу салдата.

— Нашы сцягі? — запытаў Хейвард.

— Адвязіце іх назад у Англію і пакажыце вашаму каралю.

— Зброя?

— Астанецца ў вашых руках. Ніхто не можа насіць яе з большым гонарам, чым вы.

— Наша выступленне і здача крэпасці?

— Усё будзе зроблена самым ганаровым для вас чынам.

Дункан звярнуўся да Мунро і растлумачыў яму прапановы Манкальма; палкоўнік слухаў са здзіўленнем і, здавалася, быў расчуленым незвычайным і неспадзяваным вялікадушшам.

— Ідзіце, Дункан, — сказаў ён, — ідзіце з маркізам у яго палатку і там скончыце справу. Ніколі я не думаў, што мне давядзецца ўбачыць англічаніна, які баіцца падтрымаць прыяцеля, і француза, вельмі сумленнага, каб скарыстаць выгады свайго становішча.

Сказаўшы гэта, ветэран зноў апусціў галаву на грудзі і павольна вярнуўся да форта. Яго смутак адразу паказаў устрывожанаму гарнізону, што ён нясе сумныя весткі.

Дункан астаўся з Манкальмам, каб вызначыць умовы капітуляцыі форта. У часе першых начных каравулаў ён вярнуўся ў крэпасць і пасля карот-