Старонка:Апошні з магікан.pdf/234

Гэта старонка не была вычытаная

паклаў сваю стрэльбу падпаху і павольна пайшоў у лес, у якім затаіліся яго супляменнікі. У лагеры яго на кожным кроку спынялі вартавыя, але ён панура ішоў наперад, не звяртаючы ніякай увагі на воклічы салдат, якія не стралялі ў яго толькі таму, што ведалі яго паходку, фігуру і непахісную смеласць.

Доўга стаяў Манкальм на тым месцы, дзе яго пакінуў чырвонаскуры, тужліва раздумваючы аб непакорным характары, які выявіўся ў яго дзікім саюзніку.

Нарэшце, адагнаўшы ад сябе думкі, якія яму здаваліся слабасцю ў хвіліну такой урачыстасці, ён накіраваўся зноў да сваёй палаткі і мімаходам загадаў вартавым разбудзіць лагер звычайным сігналам.

Пачуліся першыя гукі французскіх барабанаў, лясное водгулле паўтарыла іх. Уся даліна мігам напоўнілася гукамі ваеннай музыкі, трапяткія хвалі якой заглушалі акампанемент барабана. Трубы пераможцаў весела і бадзёра напаўнялі гукамі французскі лагер, пакуль самы нядбайны салдат не заняў свайго паста. Затое праразлівы сігнал брытанцаў прагучэў адрывіста і зараз-жа змоўк.

Хутка французы выстраіліся, рыхтуючыся сустрэць генерала, і калі Манкальм аглядаў рады свайго войска, праменні яркага сонца блішчэлі на зброі яго салдат. Ён урачыста абвясціў ім аб тых поспехах, якія ўжо былі добра вядомы ўсім. Зараз-жа вылучылі ганаровы атрад для аховы форта, і ён прамаршыраваў перад сваім начальнікам. по-