Старонка:Апошні з магікан.pdf/239

Гэта старонка не была вычытаная

перадавым атрадам, і, нарэшце, развітаўся з Алісай і Корай.

У гэты час прагучэў сігнал да выступлення, і перадавая частка англійскай калоны рушыла. Пачуўшы гук трубы, сёстры ўздрыгануліся: яны азірнуліся навакол і ўбачылі белыя мундзіры французскіх грэнадзёраў, якія ўжо занялі вароты крэпасці. Над іх галовамі пранеслася нібы велізарнае воблака, і, зірнуўшы ўверх, яны заўважылі, што спыніліся пад шырокімі складкамі французскага сцяга.

— Ідзем, — сказала Кора, — дачкам англійскага салдата не падыходзіць аставацца ў гэтым месцы.

Аліса павісла на руцэ сястры, і, абкружаныя густым натоўпам, які рухаўся, абедзве пакінулі пляц крэпасці.

Калі маладыя дзяўчаты выходзілі з варот, французскія афіцэры нізка кланяліся ім, аднак, не прапаноўвалі ніякіх паслуг, якія, як яны разумелі, маглі быць толькі непрыемнымі для дачок Мунро. Усе экіпажы, усе ўючныя жывёлы былі заняты хворымі і раненымі, і Кора вырашыла лепш вынесці ўсе цяжкасці пераходу пехатою, але не адбіраць месца ў каго-небудзь з больш слабых. Сапраўды, з прычыны недахопу ў неабходных сродках перамяшчэння, многія з пакалечаных і хворых салдат вымушаны былі цягнуцца на сваіх слабых нагах ззаду атрада. Раненыя стагналі; іх таварышы ішлі моўчкі і панура; жанчыны і дзеці дрыжэлі ад жаху перад невядомым. Калі змешаны і палахлівы натоўп вышаў з варот форта на адкрытую нізіну, ён адразу ўбачыў сумны малю-