Старонка:Апошні з магікан.pdf/284

Гэта старонка не была вычытаная

— Дык кладзіцеся на дно лодкі, — сказаў разведчык, — вы і палкоўнік; тады будзе меншая мішэнь.

Хейвард адказаў, усміхаючыся:

— Дрэнны быў-бы прыклад, калі-б старшыя па чыну кідаліся на хітрасці, калі воіны знаходзяцца пад агнём!

— Божа! Божа! Вось яна, мужнасць белага чалавека! — ускрыкнуў разведчык. — Няўжо вы думаеце, што Сагамор або Ункас, або нават я, чалавек без прымесі якой-небудзь чужой крыві, сталі-б раздумваць, ці трэба прыбягаць да хітрасці, калі нельга змагацца адкрыта?

— Усё, што вы кажаце, зусім правільна, мой друг, — адказаў Хейвард, — але нашы звычаі не дазваляюць нам рабіць, як вы хочаце.

Залп са стрэльбаў гуронаў спыніў гэтую гутарку; калі кулі засвісталі вакол іх, Дункан убачыў, што Ункас павярнуўся і паглядзеў на яго і Мунро. Не гледзячы на блізасць непрыяцеля і небяспеку, якая пагражала яму асабіста, на твары маладога воіна не было відаць ніякага хвалявання; на ім можна было бачыць толькі здзіўленне, што ёсць людзі, якія хочуць падстаўляць сябе бескарыснаму рыску. Чынгачгук, як відаць, быў больш знаёмы з паняццямі белых людзей, бо ні разу не глянуў у іх бок і не адрываў вачэй ад прадмета, да якога накіроўваў лодку. Куля ў хуткім часе выбіла з рук правадыра лёгкае, гладкае вясло; праляцеўшы ў паветры, яно ўпала ў ваду далёка ад лодкі. Ункас зрабіў па вадзе дугу лопасцю свайго вясла; лодка віль-