Старонка:Апошні з магікан.pdf/286

Гэта старонка не была вычытаная

буеце справіцца з гэтым кавалкам абструганага дрэва, я прымушу «аленебой» прыняць удзел у гутарцы.

Хейвард схапіў вясло і ўзяўся за справу са стараннасцю, якая замяняла майстэрства, а Сакалінае Вока стаў аглядаць крэмні стрэльбы, потым хуценька прыцэліўся і стрэліў. Гурон, які знаходзіўся на носе пярэдняй лодкі, устаў, збіраючыся страляць, але зваліўся на спіну, і стрэльба вывалілася ў яго з рук у ваду. Аднак, праз момант ён зноў ускочыў на ногі з дзікімі, вар’яцкімі жэстамі. У тую-ж хвіліну яго таварышы апусцілі вёслы, лодкі скучыліся і спыніліся. Чынгачгук і Ункас скарысталі выпадак, каб паставіць лодку па ветру, а Дункан па-ранейшаму працаваў вяслом з нястомнай энергіяй. Бацька і сын абмяняліся спакойнымі запытальнымі позіркамі, каб даведацца, ці не атрымаў хто-небудзь з іх ранення ад стрэлаў; абодва вельмі добра ведалі, што ні адзін не дазволіў-бы сабе крыкнуць або сказаць хоць слова, калі-б што-небудзь здарылася з ім у такі важны момант. Некалькі буйных кропель крыві сцякалі з пляча Сагамора. Калі ён заўважыў, што вочы Ункаса спыніліся на гэтых кроплях, ён чарпануў вады ў далонь і змыў пляму, паказаўшы такім спосабам на нязначнасць раны.

— Цішэй, цішэй грабіце, маёр, — сказаў разведчык; за гэты час ён зноў зарадзіў стрэльбу. — Мы адышлі занадта далёка для таго, каб стрэльба магла паказаць усе свае якасці, а вы бачыце, мінгі радзяцца між сабою. Няхай яны падыйдуць