Старонка:Апошні з магікан.pdf/287

Гэта старонка не была вычытаная

на адлегласць стрэлу — майму воку можна верыць ў даным выпадку, — і я прымушу машэннікаў плысці за намі праз увесь Гарыкан, прычым абяцаю, што, у горшым выпадку, іх кулі толькі падрапаюць нам скуру, мой-жа «аленебой» з трох жыццяў возьме два.

— Мы забываемся на нашу справу, — заўважыў Дункан. — Скарыстаем лепш нашу перавагу і адыйдзем далей ад ворага.

— Аддайце мне маіх дзяцей, — хрыпла прамовіў Мунро, — не жартуйце з горам бацькі, аддайце мне маіх дзяцей.

Пачуўшы гэтыя словы, разведчык кінуў апошні позірк на далёкія лодкі, паклаў стрэльбу ўбок і, змяніўшы стомленага Дункана, узяўся за вясло. Магікане падтрымалі яго намаганні, і некалькіх хвілін было дастаткова, каб паміж імі і ворагамі аказалася такая вялікая адлегласць, што Хейвард зноў уздыхнуў свабодна.

Возера рабілася шырэйшым, і шлях лодкі пралягаў цяпер удоўж высокага, скалістага берагу. Астравы сустракаліся рэдка і на такой адлегласці, што іх можна было ўнікнуць. Удары вёслаў сталі больш павольнымі і правільнымі; грабцы, уцёкшы ад пагоні, якая пагражала ім смерцю, грэблі так спакойна, нібы перад тым займаліся спортам, а не выратоўвалі сваё жыццё.

Так цягнулася, пакуль падарожнікі не пад’ехалі да бухты на паўночным канцы возера. Тут лодку падвялі да берагу. Сакалінае Вока і Хейвард вышлі на бліжэйшую кручу. Першы з іх зірнуў на прастору вады, якая рассцілалася пад яго нагамі,