Старонка:Апошні з магікан.pdf/294

Гэта старонка не была вычытаная

рарывалі звенні сляда, па якім яны ішлі, зоркае вока разведчыка нязменна знаходзіла след на некаторай адлегласці, прычым для гэтага рэдка патрабавалася прамаруджванне больш чым на адну мінуту. Магуа, аднак, не адмовіўся ад хітрасцей, да якіх звычайна прыбягаюць туземцы, калі адступаюць ад непрыяцеля. Усюды, дзе гэтаму спрыяў ручай або характар глебы, сустракаліся ілжывыя сляды і нечаканыя павароты; але гэта рэдка ашуквала праследавальнікаў, і яны заўсёды заўважалі памылку раней, чым накіравацца па непраўдзіваму следу.

К сярэдзіне дня яны перайшлі цераз Скарун і рушылі ў бок заходзячага сонца. Спусціўшыся з аднаго ўзвышша ў нізіну, дзе працякаў быстры ручай, яны неспадзявана апынуліся на месцы стаянкі Лісіцы. Вакол ручая ляжалі патухшыя галавешкі; навакол былі раскіданы рэшткі аленя, а на дрэвах ясна відаць былі знакі конскіх зубоў. На некаторай адлегласці Хейвард заўважыў шалаш і з пяшчотнасцю паглядзеў на яго; напэўна, тут адпачывалі Кора і Аліса. Але хоць зямля навакол была вытаптана і адбіткі ног людзей і жывёл былі відаць зусім ясна, след, здавалася, раптам тут абрываўся.

Лёгка было знайсці сляды нараганзетаў, якія, як відаць, ішлі без усякіх праваднікоў і без пэўнай мэты, занятыя толькі пошукамі харчу. Нарэшце, Ункас, які разам з бацькам шукаў дарогу, па якой ішлі коні, натрапіў на след іх нядаўнага прыпынку. Перш чым пайсці па сляду, ён паведаміў таварышоў аб сваім поспеху,