Старонка:Апошні з магікан.pdf/300

Гэта старонка не была вычытаная

— Я чую гуронаў, — сказаў ён, — там відаць неба скрозь верхавінкі дрэў, і мы падыходзім вельмі блізка да іх лагера. Сагамор, ідзі з боку гары, Ункас пойдзе налева ўдоўж ручая, а я паспрабую ісці па следу. Калі здарыцца што-небудзь, тры разы каркне крумкач. Я бачыў адну з гэтых птушак, якая ляцела якраз над сухім дубам, — вось яшчэ адна адзнака, што мы падыходзім да лагера.

Індзейцы, нічога не адказаўшы, пайшлі кожны ў свой бок, а Сакалінае Вока з двума джэнтльменамі пайшоў асцярожна наперад. Хейвард хутка далучыўся да правадніка; у яго было надзвычайнае жаданае хутчэй глянуць на ворагаў. Разведчык загадаў яму прабрацца да краю лесу і чакаць там яго прыходу, бо ён хацеў даследаваць некаторыя падазроныя адзнакі збоку. Дункан падпарадкаваўся і хутка апынуўся на такім месцы, адкуль перад ім паказалася зусім новае для яго відовішча.

Дрэвы былі ссечаны на прасторы многіх акраў, і мяккае летняа вячэрняе святло асвятляла расчышчаную паляну. У недалёкай адлегласці ад места, дзе стаяў Дункан, паток утварыў маленькае возера, якое ўкрывала амаль усю нізіну ад гары да гары. Вада выцякала з гэтага абшырнага басейна вадападам так правільна і ціха, што каскад здаваўся хутчэй стварэннем рук чалавека, чым прыроды. Каля сотні будынкаў з гліны размяшчаліся на краі возера і нават у вадзе яго, як быццам возера вышла з сваіх звычайных берагоў. Іх круглыя стрэхі добра ахоўвалі ад дрэн-