Старонка:Апошні з магікан.pdf/311

Гэта старонка не была вычытаная

станы ўсе хітрасці, каб схаваць сляды. Калі прышлі ў лагер, Магуа, згодна звычаю гуронаў, падзяліў палонніц. Кору адаслалі да нейкага племя, якое займала адну з суседніх далін. Давід быў вельмі мала знаёмы са звычаямі туземцаў і не мог вызначыць, што гэта за племя. Ён ведаў толькі, што яны не прымалі ўдзелу ў апошнім нападзе на крэпасць Уільям-Генры, але былі саюзнікамі Манкальма, таксама як гуроны.

Магікане і разведчык слухалі яго няясны, блытаны расказ з цікавасцю, якая ўсё больш павялічвалася. У той час як Давід спрабаваў растлумачыць, чым займаецца племя індзейцаў, дзе жыла Кора, разведчык раптам перабіў яго пытаннем:

— Ці не бачылі вы, якія ў іх нажы? Англійскага ці французскага ўзору?

— Мае думкі не былі накіраваны на такія марныя рэчы; яны былі накіраваны на тое, каб уцешыць дзяўчат.

— Прыдзе час, калі вы пакінеце лічыць нож дзікуна марнай рэччу, заўважыў разведчык. — А бываюць у іх святы ў гонар сканчэння жніва? Ці не ведаеце вы якіх-небудзь татэмаў[1] гэтага племя?

— Я магу толькі сказаць, што хлебных зерняў у іх многа; размочаныя ў малаку, яны даюць яду, прыемную на смак і карысную для страўніка. Татэмаў ніякіх не ведаю. Што датычыць музыкі індзейцаў, то пра яе не варта казаць. Яны ніколі не

  1. Татэм — племянны знак індзейцаў; чалавек пад яго аховай недакранальны.