Старонка:Апошні з магікан.pdf/323

Гэта старонка не была вычытаная

касць іх у лянівых, нядбайных позах стаяла, прыхіліўшыся да слупоў, якія падтрымлівалі стары будынак. Трое або чацвёра самых старых і славутых правадыроў размясціліся на падлозе крыху наперадзе.

Запалілі факел, які загарэўся яркім полымем, і пры чырванаватым святле яго, якое калыхалася ў паветры, са змроку выплывалі то адны, то другія твары і фігуры. Дункан стараўся прачытаць на тварах сваіх гаспадароў, якога прыёму ён можа чакаць ад іх. Але індзейцы, якія сядзелі наперадзе, амаль не глядзелі на яго; вочы іх былі апушчаны ўніз, а твары мелі такі выгляд, які можна было вытлумачыць і як пашану і як недавер’е да госця. Людзі, якія знаходзіліся ў ценю, былі менш стрыманымі. Дункан хутка заўважыў іх пільныя і ў той-жа час уніклівыя позіркі; яны вывучалі яго твар і адзенне; ні адзін яго жэст, ні адзін штрых у расфарбоўцы, ні адна падрабязнасць у кроі яго адзення не ўслізгвалі ад іх увагі.

Нарэшце, адзін сіваваты індзеец, мускулісты і дужы, выступіў з цёмнага кута хаціны і пачаў гаварыць. Гутарку вёў ён на мове вейандотаў, або гуронаў, словы яго былі незразумелымі Дункану. Мяркуючы па жэстах, якімі суправаджаліся гэтыя словы, можна было думаць, што яны мелі хутчэй прыяцельскі, чым варожы сэнс. Хейвард пакачаў галавой і жэстам даў зразумець, што не можа адказаць.

— Хіба ніхто з маіх братоў не гаворыць ні па-французску, ні па-англійску? — сказаў ён па-французску, аглядаючы па чарзе ўсіх прысутных