Старонка:Апошні з магікан.pdf/342

Гэта старонка не была вычытаная

і пра падазроныя акалічнасці яго з’яўлення. Да гэтага часу акалічнасці спрыялі планам Хейварда, і яму не трэба было ніякага іншага дарадчыка, апрача яго ўласных пачуццяў, каб пераканацца ў тым, што надышоў час дзейнічаць.

Не выяўляючы нічым сваёй няўпэўненасці, ён увайшоў у хаціну і сеў з важным выглядам, які адпавядаў манерам яго гаспадароў. Аднаго хвіліннага, але дапытлівага позірку было для яго дастаткова, каб пераканацца ў тым, што, хоць Ункас усё яшчэ аставаўся на тым-жа месцы, дзе ён яго пакінуў, але Давід кудысьці бясследна знік. Ніякіх іншых сцясненняў, апрача пільных позіркаў маладога гурона, які размясціўся каля яго, палонны не адчуваў, хоць узброены воін і стаяў, прыхіліўшыся да касяка дзвярэй. У астатнім палонны, здавалася, карыстаўся поўнай свабодай; ён не прымаў удзелу ў гутарцы і быў падобным значна больш на прыгожую каменную статую, чым на чалавека, уладаючага жыццём і воляй.

Хейвард, які яшчэ так нядаўна назіраў тую шпаркасць, з якой індзейцы распраўляюцца са сваімі ворагамі, зразумеў, што не павінен прыцягваць да сябе іх увагі якой-небудзь неасцярожнай выхадкай. Таму ён лічыў за лепшае больш маўчаць і раздумваць, чым размаўляць; аднак, хутка пасля таго, як ён сеў на сваё месца, якое разважліва выбраў у ценю, адзін з пажылых правадыроў звярнуўся да яго на французскай мове:

— Мой канадскі бацька не забывае сваіх дзяцей, — сказаў правадыр. — Я ўдзячны яму. Злы