Старонка:Апошні з магікан.pdf/343

Гэта старонка не была вычытаная

дух усяліўся ў жонку аднаго юнака. Ці можа ўмелы чужаземец выгнаць яго?

Хейвард ведаў пра шарлатанскае лячэнне, якое ўжываюць індзейцы ў падобных выпадках. Ён зразумеў адразу, што гэтае запрашэнне можна будзе скарыстаць для дасягнення сваёй мэты. Цяжка было-б у даны момант зрабіць прапанову, якая была-б для яго больш прыемнай. Аднак, ведаючы аб неабходнасці падтрымліваць вартасць сваёй мнімай прафесіі, ён стрымаў свае пачуцці і адказаў з адпаведнай для гэтага таямнічасцю:

— Некаторыя духі паддаюцца сіле мудрасці.

— Мой брат — вялікі лекар, — сказаў індзеец, — няхай ён паспрабуе.

Дункан адказаў жэстам згоды. Індзеец задаволіўся гэтым знакам і, закурыўшы люльку, чакаў моманту, калі можна будзе накіравацца ў дарогу, не трацячы важнасці. Нецярплівы Хейвард, праклінаючы ў душы цырамонныя звычаі індзейцаў, вымушаны быў зрабіць такі-ж раўнадушны выгляд, які быў у правадыра. Мінуты цягнуліся адна за адной і здаваліся Хейварду гадзінамі. Нарэшце, гурон паклаў убок люльку і перакінуў плашч цераз плячо, маючы намер накіравацца ў жыллё хворай. У гэты самы час праход у дзвярах засланіла магутная фігура нейкага воіна, які нячутнай хадою моўчкі прайшоў паміж насцярожанымі воінамі і сеў на вольны канец нізкай вязкі галля, на якой сядзеў Дункан. Апошні кінуў нецярплівы позірк на свайго суседа і адчуў,