Старонка:Апошні з магікан.pdf/354

Гэта старонка не была вычытаная

успыхнуўшае магутнае полымя вогнішча ярка асвятліла ўсё навакол, і нейкая цёмная, таямнічая істота нечакана ўстала на іх дарозе.

Індзеец спыніўся.

Вялікі чорны шар пачаў рухацца незразумелым для Дункана чынам. Полымя зноў узмацнілася, яго святло трапіла на таямнічую істоту. Цяпер нават Дункан спазнаў яго па яго неспакойных і нязграбных рухах цела. Гэта быў мядзведзь. Ён моцна і люта завыў, але не выказваў іншых адзнак варожасці. Гурон быў, як відаць, упэўнены ў мірных намерах дзіўнага прышэльца; уважліва паглядзеўшы на яго, ён спакойна ішоў далей сваёй дарогай.

Дункан ведаў, што свойскія мядзведзі часта жывуць у індзейцаў, і таксама спакойна ішоў за сваім спадарожнікам, лічачы, што гэты мядзведзь — любімец племя. Гурон прайшоў міма звера, не трацячы часу на далейшыя назіранні. Але Хейвард мімаволі азіраўся на мядзведзя, баючыся нападу ззаду. Яго трывога зусім не паменшылася, калі ён заўважыў, што мядзведзь бяжыць па сцежцы ўслед за імі. Ён хацеў загаварыць, але ў гэты момант індзеец, адчыніўшы дзверы з драўлянай кары, увайшоў у пячору, якая знаходзілася ў глыбіні гары.

Дункан накіраваўся ўслед за ім, радуючыся магчымасці паставіць хоць-бы лёгкую перашкоду паміж сабой і мядзведзем, як раптам адчуў, што дзверы вырываюць з яго рук, і зноў убачыў касматую фігуру. Яны знаходзіліся цяпер у вузкай доўгай галерэі сярод двух скал; выйсці