Старонка:Апошні з магікан.pdf/367

Гэта старонка не была вычытаная

амаль не шкадаваў, бо павінен быў чакаць яго ў такіх абставінах. Але Магуа, як відаць, не меў намеру прыбягаць да неадкладнага гвалту. Яго першыя захады былі зроблены для таго, каб затрымаць новага палоннага; ён нават не глянуў у другі раз на нерухомыя фігуры ў сярэдзіне пячоры, пакуль не пазбавіў іх усякай магчымасці ўцячы праз уваход, які ён сам выкарыстаў. Хейвард сачыў за кожным яго рухам. Ён аставаўся цвёрдым, па-ранейшаму тулячы да сэрца кволую фігуру Алісы, занадта ганарлівы, каб прасіць літасці ў ворага. Калі Магуа скончыў сваю работу, ён падышоў да палонных і сказаў па-англійску:

— Бледнатварыя ловяць у пасткі разумных баброў, але чырвонаскурыя ўмеюць лавіць інгізаў.

— Гурон! — крыкнуў раззлаваны Хейвард, забываючыся, што справа ідзе аб жыцці двух людзей. — І ты і твая помста варты пагарды.

— Ці скажа гэтыя словы белы чалавек, калі будзе стаяць каля слупа катаванняў? — запытаў Магуа. Насмешлівая ўхмылка, якая суправаджала гэтыя словы, ясна паказвала, як мала ён давярае рашымасці маладога чалавека.

— Як тут, у твар табе, так і перад усім тваім народам!

— Хітрая Лісіца — вялікі правадыр! — адказаў індзеец. — Ён пойдзе і прывядзе сваіх воінаў глядзець, як бясстрашна можа смяяцца бледнатвары над сваімі пакутамі.

З гэтымі словамі ён павярнуўся і хацеў ісці па праходу, якім ішоў Дункан, але нейкае рыканне