Старонка:Апошні з магікан.pdf/375

Гэта старонка не была вычытаная

— А вы? — са здзіўленнем запытаў Хейвард. — Мы-ж не разлучаемся з вамі?

— Гуроны трымаюць у палоне гордасць дэлавараў: апошні патомак магікан захоплены імі. Калі-б яны ўзялі ваш скальп, маёр, за кожны яго валасок загінула-б па машэнніку, як я абяцаў вам; але калі да слупа павядуць маладога Сагамора, то індзейцы ўбачаць, як можа паміраць чалавек белага колеру, друг магікан.

Дункан, зусім не пакрыўджаны рашучай перавагай, якую аддаваў жыхар лясоў Ункасу, па-ранейшаму пераконваў яго адмовіцца ад такога надзвычай адважнага ўчынку. Яму дапамагала Аліса; яна далучыла сваю просьбу да просьбаў Хейварда, упрошаючы разведчыка адмовіцца ад намеру, які з’яўляўся такім небяспечным і меў так мала надзеі на поспех. Усё іх красамоўства было дарэмным. Разведчык слухаў іх нецярпліва і скончыў гутарку тонам, які зараз-жа прымусіў змоўкнуць Алісу і даказаў Хейварду, якімі бескарыснымі будуць усе далейшыя пярэчанні.

— Я чуў, — сказаў ён, — што ў маладосці бывае пачуццё, якое прывязвае мужчыну да жанчыны больш, чым бацька прывязаны да сына. Магчыма. Вось вы рызыкавалі жыццём і ўсім, што каштоўна для вас, каб вызваліць мілую дзяўчыну, і я думаю, што такое-ж пачуццё знаходзіцца і ў аснове вашага ўчынку. Што датычыць мяне, то я вучыў юнака абыходзіцца са стрэльбай, і ён шчодра адплаціў мне за гэта. Я змагаўся побач з ім у многіх крывавых схватках, і пакуль я чуў трэск яго стрэльбы з аднаго боку і трэск стрэльбы