Старонка:Апошні з магікан.pdf/396

Гэта старонка не была вычытаная

— Пойдзем да майго народу, — сказаў ён, — ён чакае нас.

Яго таварышы моўчкі згадзіліся з ім, і ўсе вышлі з пячоры і вярнуліся ў хаціну для нарады. Калі яны селі, вочы ўсіх накіраваліся на Магуа, і з гэтага ён зразумеў, што на яго ўскладаецца абавязак расказаць усё, што адбылося з ім. Ён устаў і расказаў усё, нічога не дабаўляючы і не ўтойваючы. Ён выкрыў хітрасць, якую скарысталі Дункан і Сакалінае Вока, і нават самыя забабонныя з індзейцаў не маглі сумнявацца ў праўдзівасці яго слоў. Вельмі яўным было, што яны ашукалі самым дзёрзкім, зневажальным чынам. Калі Магуа скончыў свой расказ, усё племя, якое сабралася, — бо, па сутнасці, тут былі ўсе яго воіны — асталося на сваіх месцах; гуроны пераглядаліся між сабой, як людзі, надзвычай здзіўленыя ў аднолькавай меры і дзёрзкасцю і поспехам сваіх ворагаў. Затым усе пачалі абдумваць спосабы помсты.

Па сляду бегляцоў паслалі яшчэ новы атрад праследавальнікаў, а правадыры пачалі нараду. Старэйшыя воіны адзін за адным прапаноўвалі розныя планы. Магуа выслухоўваў іх у пачцівым маўчанні. Да зваротлівага гурона вярнулася ўся яго хітрасць, усё самаўладанне, і ён ішоў да сваёй мэты з асцярожнасцю і майстэрствам. Толькі тады, калі выказаліся ўсе, хто хацеў гаварыць, ён падрыхтаваўся выказаць сваю думку. Гэтая думка набыла асаблівае значэнне, бо якраз у гэты час вярнуліся некаторыя з пасланых на разведку і паведамілі, што сляды бегляцоў вядуць простай да-