Старонка:Апошні з магікан.pdf/400

Гэта старонка не была вычытаная

правадыром па аднаму, у парадку, вядомым пад назвай «індзейскай шарэнгі». Яны пракраліся з лагера ціха і непрыкметна, падобныя хутчэй да зданяў, чым да воінаў, якія дамагаюцца ваеннай славы, шукаюць подзвігаў роспачнай смеласці.

Замест таго каб накіравацца па дарозе проста да лагера дэлавараў, Магуа на працягу некаторага часу вёў свой атрад па звілістых берагах ручая і ўдоўж запруды баброў. Пачало ўжо світаць, калі яны прышлі на прагаліну, зробленую гэтымі разумнымі і працавітымі жывёламі. Магуа апрануўся ў сваё ранейшае адзенне з звярыных скур, на якім быў відзён малюнак лісіцы. На адзенні аднаго з воінаў красаваўся малюнак бабра — гэта быў яго асаблівы сімвал — татэм.

З боку гэтага воіна прайсці міма магутнай абшчыны сваёй мяркуемай радні, не выказаўшы ёй знакаў павагі, было-б свайго роду кашчунствам. Таму ён спыніўся і прамовіў некалькі ласкавых, прыязных слоў, як быццам звяртаючыся да разумных істот. Ён назваў баброў сваімі братамі, напомніў ім, што, дзякуючы яго заступніцтву і ўплыву, яны астаюцца да гэтага часу непашкоджанымі, у той час як прагавітыя гандляры ўжо даўно падгаварваюць індзейцаў пазбавіць іх жыцця. Ён абяцаў і надалей не пакідаць іх без сваёй апекі.

У часе гэтай надзвычайнай прамовы таварышы воіна слухалі аратара так сур’ёзна і ўважліва, як быццам яго словы рабілі на ўсіх аднолькава вялікае ўражанне. Раз або два над паверхняй вады