Старонка:Апошні з магікан.pdf/402

Гэта старонка не была вычытаная

Падобна сваім суседзям, дэлавары пайшлі за Манкальмам на тэрыторыю, якая належала англійскай кароне, і рабілі смелыя набегі на паляўнічую вобласць магаукаў. Са звычайнай стрыманасцю, уласцівай індзейцам, яны адмовіліся ад дапамогі чужаземцам у той самы момант, калі тыя асабліва адчувалі патрэбу ў ёй; дэлавары заявілі пасланцам Манкальма, каб тыя перадалі яму, што сякеры іх прытупіліся і неабходзен час, каб іх навастрыць. Начальнік Канады, як тонкі палітык, вырашыў, што больш разумна мець пасіўных прыяцеляў, чым ператварыць іх у адкрытых ворагаў залішне суровымі мерамі.

У той час, калі Магуа вёў у лес свой маўклівы атрад, сонца, якое ўзышло над лагерам дэлавараў, асвятліла людзей, заняткі якіх адпавядалі больш позняму часу дня. Жанчыны бегалі з хаціны ў хаціну: адны — рыхтуючы ранішнюю яду, другія — прыбіраючы памяшканні хацін; большасць спынялася, каб перакінуцца між сабой некалькімі словамі. Воіны стаялі асобнымі групамі; яны больш раздумвалі аб нечым, чым размаўлямі, а калі і вымаўлялі некалькі слоў, то з выглядам людзей, якія дорага цэняць сваю думку. Усюды паміж хацінамі відаць была вялікая колькасць розных прылад для палявання; але ніхто не браўся за іх. Дзе-ні-дзе які-небудзь воін аглядаў сваю зброю. Іншы раз вочы цэлай групы воінаў адразу накіроўваліся на вялікую хаціну ў цэнтры паселішча, нібы яна складала прадмет размышленняў усіх гэтых людзей.

На самым краі плоскага ўзвышша, на якім быў размешчаны лагер, раптам з’явіўся нейкі чалавек.