Старонка:Апошні з магікан.pdf/468

Гэта старонка не была вычытаная

боку стаў амаль аднолькавым па сіле са стрэламі наступаўшых дэлавараў. Хейвард кінуўся ў сярэдзіну бою і, беручы прыклад са сваіх таварышоў, выпускаў стрэл за стрэлам са сваёй стрэльбы. Бой разгараўся ўсё з большай сілай і ўпартасцю. Раненых было мала, бо абодва атрады трымаліся пад аховай дрэў. Але шчасце пачало паступова здраджваць Сакалінаму Воку і яго атраду. Праніклівы разведчык хутка заўважыў пагражаючую яму небяспеку, але не ведаў, як адхіліць яе. Ён разумеў, што адступленне магло аказацца яшчэ больш небяспечным, і таму вырашыў аставацца на месцы, хоць бачыў, што лік непрыяцеляў з фланга ўсё павялічваецца; дэлаварам зрабілася цяжка трымацца пад прыкрыццём, яны амаль зусім спынілі агонь. У гэтую цяжкую хвіліну, калі яны думалі, што варожае племя паступова абкружае іх, дэлавары раптам пачулі баявы кліч і грукат стрэлаў, якія пачуліся з лесу адтуль, дзе быў Ункас.

Вынікі гэтага нападу далі аб сабе знаць адразу-ж і зрабілі вялікае аблягчэнне разведчыку і яго сябрам. Як відаць, ворагі памыліліся ў ацэнцы ліку праследуючага іх атрада, і большасць гуронаў павярнула супроць новага праціўніка.

Сакалінае Вока, падбадзёрваючы сваіх воінаў і голасам і ўласным прыкладам, загадаў ім нападаць на ворага як можна больш энергічна. Воіны безадкладна і вельмі ўдала выканалі загад свайго правадыра. Гуроны вымушаны былі адступіць, і бой з больш адкрытага месца, на якім ён пачаўся, перайшоў у гушчар, дзе нападаючым