Старонка:Апошні з магікан.pdf/469

Гэта старонка не была вычытаная

было больш зручна скрывацца. Тут бой цягнуўся з большым запалам і, як відаць, з сумніцельным поспехам. Хоць ніхто з дэлавараў не быў забіты, але многія з іх аслабелі ад страты крыві, бо раненых было ўжо многа, дзякуючы нязручнай пазіцыі атрада.

Сакалінае Вока скарыстаў зручны выпадак, каб стаць пад дрэва, якое прыкрывала Хейварда; большасць яго воінаў знаходзілася паблізу яго, крыху направа, і па-ранейшаму часта, але бясплодна страляла па ворагах, якія схаваліся.

— Вы малады чалавек, маёр, — сказаў разведчык, апускаючы прыклад «аленебоя» на зямлю і абапіраючыся на яго ствол, — быць можа, вам давядзецца весці калі-небудзь армію супроць мінгаў. Вы бачыце — тут галоўная справа ў спрыце рук, у меткасці вока і ва ўменні знайсці сабе прыкрыццё. Ну, што-б вы зрабілі тут, калі-б у вас пад камандай былі амерыканскія каралеўскія войскі?

— Штыкі праклалі-б дарогу.

— Так, вы кажаце разумна з пункту гледжання белага чалавека; але тут, у пустыні, правадыр павінен запытаць сябе, якую колькасць жыццяў ён можа афяраваць.

— Лепш у іншы час пагаворым пра гэта, — заўважыў Хейвард, — а цяпер ці не перайсці нам у наступленне?

— Я не бачу нічога дрэннага ў тым, што чалавек правядзе хвіліну адпачынку ў карысных развагах, — адказаў разведчык. — Што датычыць