Старонка:Апошні з магікан.pdf/477

Гэта старонка не была вычытаная

кенка мільганула ля аддаленага праходу, які, як відаць, ішоў у напрамку да гары.

— Гэта Кора! — ускрыкнуў Хейвард голасам, у якім жах мяшаўся з захапленнем.

— Кора! Кора! — паўтарыў Ункас, кідаючыся наперад з быстрынёй аленя.

— Гэта дзяўчына! — крычаў разведчык. — Будзьце мужнай, лэдзі! Мы ідзем! Мы ідзем!

Убачыўшы палонную, праследавальнікі пачалі пагоню зноў з удзесяцяронай шпаркасцю. Але дарога была няроўная і месцамі амаль непраходная. Ункас кінуў сваю стрэльбу і пераскокваў цераз усе перашкоды з неймавернай шпаркасцю. Хейвард паследаваў яго прыкладу, хоць цераз хвіліну абодва яны маглі пераканацца ў вар’яцтве свайго ўчынку, пачуўшы гук стрэлу, які паспелі даць гуроны, прабягаючы па праходу ў горы. Куля, пушчаная адным з іх, злёгку раніла маладога магікана.

— Мы павінны схапіцца з імі ўрукапашную! — сказаў разведчык, надзвычайным скачком пераганяючы сваіх сяброў. — Нягоднікі пераб’юць нас усіх на гэтай адлегласці; зірніце, яны трымаюць дзяўчыну так, каб яна служыла шчытом для іх!

Хоць таварышы не звярнулі ўвагі на яго словы, або, пэўней, не пачулі іх, яны паследавалі яго прыкладу і з невераемнымі намаганнямі падабраліся да бегляцоў настолькі блізка, каб бачыць, як два воіны вялі Кору, а Магуа распараджаўся, даючы загады як уцякаць. Адзін момант усе чатыры фігуры ясна вырысоўваліся на фоне неба і затым зніклі. Не памятаючы сябе ад роспачы