Старонка:Апошні з магікан.pdf/478

Гэта старонка не была вычытаная

Ункас і Хейвард, павялічыўшы намаганні, і без таго амаль нечалавечыя, выбеглі з пячоры якраз упару, каб заўважыць, у якім напрамку пайшлі праследваемыя. Даводзілася ўзыходзіць на гару па небяспечнай, цяжкай дарозе.

Разведчык, абцяжараны стрэльбай, ішоў ззаду Хейварда; Хейвард ішоў па пятах Ункаса. Рознастайныя перашкоды перамагаліся з невераемнай шпаркасцю; пры іншых акалічнасцях гэтыя перашкоды здаваліся-б нямыслімымі для перамогі. На шчасце для праследавальнікаў, гуроны, якіх затрымлівала Кора, не маглі ўцякаць так хутка.

— Стой, сабака вейандот! — крычаў Ункас, трасучы бліскучым тамагаукам. — Дэлавар загадвае табе спыніцца!

— Я не пайду далей! — крыкнула Кора, раптам спыняючыся на краі кручы, якая ўзвышалася над прорвай. — Забі мяне, калі хочаш, гурон, — я не пайду далей!

Індзейцы, якія трымалі маладую дзяўчыну, зараз-жа паднялі свае тамагаукі, але Магуа спыніў іх узнятыя рукі. Ён выняў свой нож і павярнуўся да палоннай:

— Жанчына, выбірай, — сказаў ён: — або вігвам Хітрай Лісіцы, або яго нож!

Кора, нават не зірнуўшы на яго, апусцілася на калені і, узняўшы ўверх рукі, прамовіла:

— Божа, дапамажы мне!

— Жанчына, — паўтарыў Магуа хрыплым голасам, дарэмна стараючыся злавіць хоць адзін позірк яе ясных, бліскучых вачэй, — выбірай!