Старонка:Апошні з магікан.pdf/483

Гэта старонка не была вычытаная

дасных усклікаў, ні ўрачыстых спеваў. Пачуццё ганарлівасці і захаплення змянілася глыбокім смуткам.

Хаціны былі пакінуты; паблізу іх шырокім кругам стаяў натоўп людзей з панурымі, нахмуранымі тварамі; усе яны сабраліся тут у глыбокім маўчанні.

Шэсць дэлаварскіх дзяўчат з доўгімі цёмнымі валасамі, якія спадалі на грудзі, стаялі збоку нерухома; толькі часамі яны выяўлялі адзнакі жыцця, рассыпаючы пахучыя лясныя травы і лясныя кветкі на ложках, дзе пад пакрыццём індзейскага адзення пакоілася цела Коры. Цела яе было агорнута простай тканінай, а твар назаўсёды схаваны ад позірку людзей. У нагах яе сядзеў Мунро. Яго сівая галава была схілена да зямлі, на маршчыністы лоб у беспарадку спадалі сівыя пасмы. Побач з ім стаяў Гамут з непакрытай галавой; яго сумны, трывожны позірк безупынна пераходзіў з кніжачкі, у якой можна было знайсці так многа святых выразаў, на істоту, якая была дарагой яго сэрцу. Хейвард стаяў паблізу, прыхіліўшыся да дрэва, мужна стараючыся перамагчы парывы гора.

Але якой-бы ні была сумнай і тужлівай гэтая сцэна, яна была далёка не такой чуллівай, як тая, што адбывалася на процілеглым канцы паляны. Ункас у самым прыгожым, багатым адзенні свайго племя сядзеў, нібы жывы, у велічнай, спакойнай позе. Над галавой яго развяваліся раскошныя пер’і; каралі і медалі ўпрыгожвалі ў вялікай коль-