Гэта старонка не была вычытаная
і на ростань з палямі,
Калі возьмем яе —
не дагнаць,
Не злавіць нас тады за лясамі.
Дык імчыся жыцьцю наўздагон,
Недалёка ускраіна гаю!..
Выгінаецца стомлены конь,
Да зямлі жыватом прылягае.
Толькі сілы слабеюць штораз,
Штохвіліны цяжэй усе дыша.
Гэтак блізка жаданы папас,
Але сьмерць за папас яшчэ бліжай.
Аглянуўся адважны яздок —
(Даганяе разьятраны вораг),
Павярнуў ён каня
і уздоўж
Выцяў з роспачы востраю шпорай.
Ашалеў замардованы конь,
Зачапіўся за камень дарожны,
Спатыкнуўся,
узьняўся,
ізноў
Паваліўся,
працяжна захропшы.
Ухапіўся за стрэльбу ваяк,
Безнадзейна навокала глянуў: