Старонка:Арлянка (1932).pdf/11

Гэта старонка не была вычытаная

Пакаціліся вочы каня
І расталі у белым тумане.

А на зьмену з імглістасьці тэй,
Як вясновыя нашы заранкі,
Загарэліся іскры вачэй
Маладой
і далёкай
каханкі.

Навявала яна супакой,
Але вораг разьбіў
і парушыў:
Абступілі хлапца навакол,
І скруцілі вяроўкамі рукі.

2

Здратаваным лугам,
Зьбітымі палямі
Праяжджалі цугам
Белыя палякі.

Праімчаўся лёскат
Пошчакам драўляным:
На пастой у вёску
Ехалі уланы.

Зазьвінелі шыбы,
Затрашчалі клямкі.
Вісьне над сялібай
Апантанны лямант.