Старонка:Арлянка (1932).pdf/12

Гэта старонка не была вычытаная

— Уцякай,
дзяўчына,
Сплямяць твае грудзі!
А яна ў кручыне
Заламала рукі.

Правялі уланы
Скручанага вязьня:
— Гэта-ж любы Янак,
Дарагі мой,
ясны!..

Выправіла з гора
Да сваіх,
чырвоных…
Дзе-ж ты быў учора?!
Дзе-ж ты будзеш сёньня?!

На якім-жа месцы
Сьмерць табе учыняць?!

Плача каля весьніц,
Журыцца дзяўчына.

Офіцэр здалёку
Глянуў на аблічча,
Падміргнуўшы вокам,
Пад‘яжджае бліжай:

— Пекная сялянка,
Кім ты занядбана?