Гэта старонка не была вычытаная
Пацалуй,
смуглянка,
Русага улана!..
Задрыжэлі бровы,
Глянула наукоса:
— Пацалуй…
як зловіш,
Болей не папросіш!
Офіцэр ад злосьці
Закусіў аж губу:
— Гэй,
гуляйце,
госьці,
На чужую згубу!
Покуль хлеба хопіць,
Будзем гаспадарыць…
Пачынайце,
хлопцы,
Покуль гром ня ўдарыў!
Зарыкалі нема
Пад нажом каровы.
Набухалі гневам
Цёмныя дубровы.
Галасілі маткі,
Ажно лес галёкаў:
Рабаваў манаткі
Офіцэрскі лёкай.