Старонка:Арлянка (1932).pdf/15

Гэта старонка не была вычытаная

Вабяць сваім
недаступным нутром:
Там
ані зьдзекаў,
ні панскай распусты,
Там толькі
сьмелы гартуецца крок.

Там
запаляюцца крыўды настроі
Помстай праўдзівай,
што кліча да дзей.
Лес партызанам —
надзейная зброя,
Пушча —
магутная іх цытадэль.

Межамі,
полем,
дарогаю,
проста
Праз цаліну,
уцалік,
наўкасы
Выходзіць
змагацца
загнаная вёска,
Крадуцца цені
ад хат,
у лясы.