Старонка:Арлянка (1932).pdf/16

Гэта старонка не была вычытаная

Нікнуць
у мораку
постаці
хутка
I…
на магілах,
дзе клёны шасьцяць,
Хтось засьвістаў…
На дарозе ціхутка
Стала
высокая постаць хлапца.

З цемені гумнаў
На вокліч вітальны
Вышла дзяўчына руплівай хадой.
Вельмі кароткім
было іх спатканьне:

Хлопец:

— „Чакаем цябе за гарой…
Бегма бяжы ты
да панскіх палацаў…
Ведаеш
як прабірацца у сад?!“

Дзеўчына:

— „Добра!
Ідзеце зьбірацца…
Я не забаўлюся —
хутка назад“…