Старонка:Арлянка (1932).pdf/18

Гэта старонка не была вычытаная

Чаго блукае тут дзяўчына,
Украсьці думае пасаг?
Стаіць парожнім панскі сьвіран,
Няма ні жыта,
ні аўса.

Замест аруд сялянскай працы,
Саміх сялян саджаюць тут,
Каб не пасьмелі бунтавацца,
Каб закаваць мужыцкі дух.

І першым вязьнем стаў Азорыч —
Выведчык коннага палка.
Цяпер ён пільна сочыць зоры,
Каб лёгка сьмерці дачакаць.

Як толькі першая зарніца
На залацісты выйдзе шлях —
Зазвоняць трэйчы на званіцы
І павядуць яго страляць.

Пясок халодны пад нагамі…
Азорыч,
з роспачы такой,
Жалезныя
згінае
рамы,

Як ляскі гнуткія,
рукой.

І прагна ў полі блудзіць погляд
Заваражыла мусіць ноч.