Гэта старонка не была вычытаная
Вось нечы цень мільгнуў наводдаль
І нечы голас пад акном:
— Маўчы,
застынь,
як нашы цені!..
Забразгаў нехта на дварэ…
(Нямая ціш на вокамгненьне
І голас зноў пачаў гарэць).
— Здалося мне —
няма нікога…
Заснуў на ганку вартавы…
Прышла я да цябе,
нябога.
Пачуць,
пакуль яшчэ жывы…
Азорыч:
— Ратуй мяне,
мая Касана!
Каб ведала,
як цяжка мне!..
Напэўна прыдуць заўтра рана
І павядуць на сьмерць мяне.
Касана:
— Няма ратунку —
мала люду,
І зброі такжа ў нас няма,