Старонка:Арлянка (1932).pdf/20

Гэта старонка не была вычытаная

A ix —
дзьве сотні пэўна будзе,
На нашы сілы —
гэта шмат.

Азорыч:

— Не для сябе прашу,
Касана:
Мяне чакаюць у палку.
Калі ім вестак не дастане
Ніхто
да заўтра
ні адкуль —
Усе загінуць,
плян удасца…
Рыхтуюць ворагі набег.

Касана:

— Пра ўсё,
што ведаеш,
дазнацца
Мяне й паслалі да цябе.

Мы ўсе жывём сягоньня ў лесе,
Ёсьць хлопцы конныя у нас…
Яшчэ ня ўзыдзе нават месяц,
Яны дамчаць палку наказ.

Азорыч:

— Тады хутчэй няхай імчацца,
Каб да зары на мейсцы стаць: