Старонка:Арлянка (1932).pdf/21

Гэта старонка не была вычытаная

У Асначох —
за вёрст пятнаццаць —
Спыніўся наш палковы штаб.

Касана:

— Сьпяшацца трэ?!

Азорыч:

— Бяжы,
Касана!..
І не варочайся назад,
Пакуль
хоць цень
блукацьме пана
Каля сялянскіх
нізкіх хат!

Ісьці кранулася дзяўчына
Хадой шпарчэйшай ад вятроў,
Закалыхаліся ля тыну
І сталі цені насупроць.

За плечы моцна нехта сьціснуў,
Скруцілі рукі…
— Ай,
бяда!
Нядобра стала…
сэрцу цесна —
Няўжо-ж дзяўчыне прападаць?!