Старонка:Арлянка (1932).pdf/24

Гэта старонка не была вычытаная

Офіцэр:

— Ах,
якую арыю
Сьпелі вусны вашы?!
Гэта —
не да твару вам,
Але я…
уважу.

Папрашу прабачыць мне,
Панна Рузаміна,
Я павінен,
бачыце,
Дапытаць дзяўчыну.

Пане вахмістр,
вышліце
Варту да пакояў!

І пакорна выйшлі ўсе
З белага пакою.

6

Як чыстае поле,
вялізны пакой,
Устаўлены мэбляю чынна…
Сышліся дзьве сілы ад розных бакоў:
Улан-офіцэр
і дзяўчына.
Яна —
маладая,
як наша вясна,