Старонка:Арлянка (1932).pdf/25

Гэта старонка не была вычытаная

Маўкліва застыла ў чаканьні.
Ён ходзіць нэрвова з кута да вакна,
Шукае дакорных пытаньняў.

Спыніўся,
і зірк на абліччы суняў:
— Вас клічуць,
здаецца,
Арлянкай?
Знаёмае вельмі мне ваша імя,
А я…
не пазнаў вас,
смуглянка.

Вы помніце некалі?!
Шмат ужо год!
Тады вы жылі яшчэ ў Лядах.
І…
на залёты хлапца аднаго
Расьцілі нянавісьць і здраду.

Ні слова адказу!
Нэрвова ізноў
Улан свае вусы кусае
і пеніцца бурна гарачая кроў,
і пеніцца кроў маладая.

— Паслухайце,
жартам —
Ня месца,
ні час;
Гісторыю вашу я знаю: