Старонка:Арлянка (1932).pdf/26

Гэта старонка не была вычытаная

Што вы
не сялянка —
Відаць па вачах,
Дык вось,
я упарта пытаю:

„Чаго да злачынцы прыходзілі вы?
Вас клікала толькі каханьне,
Што йшлі на пагібель сваёй галавы,
Ішлі на такое спатканьне?“

Касана:

— Навошта пытацца!
Відаць,
што і так
Вядома жыцьцё маё надта.

Офіцэр:

— Я мушу пра гэта у вас запытаць,
Хоць ведаю такжа багата.

Мне дзіўна:
настаўніца,
гонар ідэй,
Яшчэ да таго і палячка,
Зьвязалася з бандаю дзікіх людзей,
Пайшла з мужыкамі басячыць…

Касана:

— Мне вашых натацый
ня трэба зусім!